Як заход,
У агні
Мы гарым як ліхтары.
Водзім карагоды ўночы
Да зары...
Як усход -
Бяжы!
Прытуліся да зямлі.
Мы засеем яе кветкамі
Й сьлязьмі
Глядзі
Ідзі,
На пустэчы ў душах,
Сэрцы поўныя зімы!
Крышы !
Палі!
Атагрэй у пагоні
Сэрцы поўныя зімы!
Пякучы лёд
Сьціскае хвалі.
Што гарыць -
Паддай!
Гучна полымю сьпявай.
Іскраў хопіць каб
Засеяць увесь край...
Востры меч.
Каваль,
Вось трымай срэбную сталь!
Акрапі яе крывёю,
Наш ваяр!
Глядзі
Ідзі,
На пустэчы ў душах,
Сэрцы поўныя зімы!
Крышы !
Палі!
Атагрэй у пагоні
Сэрцы поўныя зімы!
Глыбокі золь,
Шарош у спазмах ледаставу.
Скачуць грозна
Полымя рады,
Шыхты руйнуюць!
Топчуць целы
Коні белыя ў крыві...
Чутны сурмаў
Доўгіх галасы
І мечаў звоны!
Не стрымаць і не спыніць
Ніколі!
Теги: украина